20 і 21 верасня Цэнтр беларускай культуры арганізуе майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны. Частка IV. Вясельныя песні і прыпеўкі». Усе песні — з фанаграфічнага архіву вядомага беластоцкага фалькларыста Сцяпана Копы, які на працягу многіх гадоў папулярызаваў беларускі фальклор.

Намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк адзначае:
– Будуць гэта ў асноўным вясельныя песні. Майстар-клас пачнецца з паўтору, што было апошнім разам. Таксама будуць жнівеньскія песні. Будзем старацца прыблізіць спадчыну, архіў, які пакінуў нам фалькларыст, этнамузыколаг Сцяпан Копа. Няхай ён будзе не толькі чалавекам, які запісаў вялікую гісторыю нашай музычнай і спеўнай спадчыны на Беласточчыне, але няхай будзе таксама такім сімвалам, праз якога будзем дакранацца да нашай спадчыны.
20 верасня майстар-класы пройдуць у сядзібе Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства па вуліцы Варшаўская, 11 у Беластоку. 21 верасня — у Падляшскім музеі народнай культуры ў Васількаве, у будынку школы з вёскі Калінова-Солькі (вул. Leśna 7). Пачатак аб 11-й. У нядзелю майстар-класы скончацца абрадам Багач з удзелам Капэлі Бліска.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота ЦБК.






