BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦБС запрашае на адзначэнне 100-годдзя Васіля Быкава

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве запрашае адзначыць гэтую дату ў таварыстве пісьменніка Уладзіміра Арлова.

У тым, што гэта не апошняе мерапрыемства, запэўніў намеснік старшыні Рады БНР, журналіст Сяргей Навумчык:

– На пачатку года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да беларусаў свету ў Беларусі і ў дыяспары з заклікам абвясціць гэты год годам Быкава. У самой Беларусі зрабіць гэта немагчыма. Неабавязкова рабіць гэта 19 чэрвеня, увогуле калі Год Быкава, то варта звяртацца да ягонага імя, ягонай творчасці, да грамадскай дзейнасці.

Сустрэча да 100-годдзя Быкава пройдзе 23-га чэрвеня ў Цэнтры беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава. У праграме, у тым ліку: новыя факты жыцця і творчасці Васіля Быкава, жывы голас і карціны пісьменніка, прэзентацыя кнігі Быкава “Бліндаж”. Пачатак а 17-й. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя