20 і 21 верасня Цэнтр беларускай культуры арганізаваў майстар-класы традыцыйнага спеву пад назвай «Песні Беласточчыны. Частка IV. Вясельныя песні і прыпеўкі». Усе песні — з фанаграфічнага архіву вядомага беластоцкага фалькларыста Сцяпана Копы, які на працягу многіх гадоў папулярызаваў беларускі фальклор.

Кажа каардынатар праекта Зміцер Косцін:
– Майстар-клас базуецца выключна на тым, што сабраў, што ёсць у архіве Сцяпана Копы, які цяпер належыць Цэнтру беларускай культуры. Каб паказаць гэтую розніцу па розных частках Беласточчыны, падабраны менавіта такія песні. Тут можна пачуць, як спявалася на Сакольшчыне, у 20 кіламетрах на захад ад Горадні.
Уклад Сцяпана Копы вельмі значны, ён дае прастору ганарыцца глыбокай аўтэнтычнай беларускай традыцыйнай спеўнай культурай Беласточчыны.
Зміцер Косцін таксама паведамляе, што завяршальныя пятыя заняткі ў гэтым годзе пройдуць 30 лістапада і 1 снежня і будуць прысвечаны калядным песням. Майстар-класы ладзяцца ў межах праекту “Галасы падляшскай традыцыі”, дафінансаванага са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






