Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на святкаванне 100-й гадавіны нараджэння, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Васіля Быкава.

Для арганізатараў гэта не толькі свята для сустрэчы беларусаў, але і перарыванне 20-й гадовай цішыні вакол імя Народнага пісьменніка на Падляшшы.

Кажа арганізатар святочнага вечара, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк:
– Такая нагода адна ў 100 гадоў – святкаванне дня народзінаў Васіля Быкава. І гэта трэба адзначыць. Таму запрашаю ўсіх супольна сустрэцца вакол гэтай постаці. Пра яе ў розных кантэкстах будуць казаць: Уладзімір Арлоў, ён быў асабіста знаёмы са спадаром Быкавым; Яанна Бернатовіч – гэта перакладчыца біяграфіі Быкава «Доўгая дарога дадому» на польскую мову; будзе з намі актор Васіль Калач. І будзе яшчэ прэм’ера, бо партнёрам гэтай падзеі з’яўялецца фонд «Камунікат».
У праграме гасцей чакае і музычны сюрпрыз: музыка Яўген Барышнікаў зайграе на дудзе – інструменце, блізкім для Васіля Быкава. Святкаванне 100-й гадавіны нараджэння пройдзе ў беластоцкай кавярня ФАМА (Легіёнова 5). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:

Фота аўтара і ЦБК.
Беларускае Радыё Рацыя






