Акуніцеся ў захапляльную атмасферу беларускіх свят. Кожны зможа знайсці для сябе цікавае.

28 снежня (субота)
11.00-14.00 – калядны бранч у Studio Kulinarne Atuty (Piotrkowska 2A/lok. 2A, Białystok).
Майстар-класы беларускай традыцыйнай кухні. У меню: бульбяная бабка, запечаная рыба, салата, куцця, кулага, яблычны сыр, збіцень, каляднае печыва.
Увага! Удзел у кулінарных майстар-класах платны. Дарослы: 100 зл, дарослы + падлетак (самастойныя, старэйшыя за 12 гадоў): 180 зл.
Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя: [email protected].
16.00 – канцэрт “Каляднае падарожжа” Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.
Калядны песні з розных краін пад акампанемент беларускіх гусляў у Centrum Warszawska 50.
Уваход: вольны
29 снежня (недзеля)
13.00-19.00 – калядны хаб, ul. Wyszyńskiego 6A/lok. 11
▪️ Майстар-клас па беларускай выцінанцы (знаходзіцца ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА ).
▪️ Стварэнне арыгінальных беларускіх саламяных павукоў, якія заўжды рабілі і вывешвалі на Каляды. Лічылася, што саламяны павук убірае ў сябе негатыўную энергію.
▪️ Традыцыйныя беларускія гульні.
▪️ Батлейка – народны лялечны тэатр з лялькамі, героямі якога з’яўляюцца Цар Ірад, анёл, а таксама камедыйна-сатырычныя персанажы.
▪️ Сапраўдныя калядоўшчыкі з казой і мядзведзем.
▪️ Узвар з калядным печывам
▪️ Фотазона
Уваход: вольны
Арганізатары






