BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтр беларускай культуры завяршае першы год сваёй дзейнасці калядным фэстам

Цэнтр беларускай культуры завяршае першы год сваёй дзейнасці моцным акцэнтам – паміж каляднымі святамі паводле розных каляндарных стыляў ладзіць двухдзённыя святкаванні для дзяцей і дарослых.

Кажа дырэктар Цэнтру беларускай культуры Анатоль Вап:

Будзе Беларускі калядны фестываль, дзе адбудуцца розныя імпрэзы. Усіх запрашаем! Будуць кулінарныя майстар-класы, канцэрты, батлейка, шмат цікавых здарэнняў. Так што ўсіх запрашаем! 28 снежня пройдуць кулінарныя майстар-класы ў кулінарнай студыі “Атуты” на вуліцы Piotrkowska, а 29 снежня пачынаецца імпрэза а 13-й гадзіне ў хабе “Новая зямля” на вуліцы Wyszyńskego.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Апрача сказанага ў суботу, 28-га снежня пройдзе канцэрт «Каляднае падарожжа» Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай – калядныя песні з розных краін пад акампанемент беларускіх гусляў.

Беларускае Радыё Рацыя