У Цэнтры імя Людвіка Заменгофа прайшоў вернісаж яўрэйскіх выцінанак з паперы Монікі Краеўскай.

На выставе прадстаўлены работы з дзвюх серый: «Вобраз і слова» і «Паміж светамі».
Розніцу паміж беларускай і яўрэйскай выцінанкамі патлумачыла сама мастачка і даследчыца юдаікі ў Польшчы:
– Беларуская выцінанка крыху іншая. Яе можна параўноўваць з польскай народнай выцінанкай. Мне вельмі падабаецца беларуская выцінанка. Яўрэйская выцінанка, якая паўстала ва Усходняй Еўропе, – развівалася па сваіх правілах. Яна паўставала ў Польшчы, Украіне, Беларусі, Славакіі, Румыніі, Чэхіі, Расеі, Германіі.
Пасля вернісажу адбыўся аўтарскі майстар-клас выразання з паперы. Выстава яўрэйскіх выцінанак з паперы Монікі Краеўскай працуе ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа да 9 лютага 2025 года.
Цалкам матэрыял:
























Беларускае Радыё Рацыя






