BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтр культуры ў Дубічах запрашае аматараў ткацтва

Гмінны Цэнтр культуры ў Дубічах Царкоўных запрашае аматараў падляшскай народнай культуры на сустрэчу прысвечаную ўнясенню абрадавага ручніка ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Сустрэча адбудзецца  пад кіраўніцтвам куратара з Падляшскага музея ў Беластоку, этнографа Аліны Дэмбоўскай-Янкевіч. Яна стане магчымасцю для абмену думкамі і досведам. 

Унясенне “Бельскага абрадавага ручніка” у Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны — выдатны спосаб яго аховы і папулярызацыі як жывой спадчыны Аліна Дэмбоўска-Янкевіч:

– Ручнік важны ў кожным абрадзе, нават сямейным, гэты ручнік выконваў важную функцыю. Цяпер вяртаецца цікавасць да народнай творчасці. Думаю, што асяроддзе дазрэла да таго, каб іначай глядзець на гэтыя рэчы. Не так, як на штосьці старое. Важна перадаваць гэтыя веды з пакалення ў пакаленне, трэба іх аднаўляць.

Унясенне “Бельскага абрадавага ручніка” у Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Польшчы прадугледжвае ахову і папулярызацыю бельскага абрадавага ручніка, яго ролі і значэння ў народных абрадах беларусаў Падляшша.  

Сённяшняя (21 сакавіка) сустрэча ў гмінным Цэнтры культуры ў Дубічах Цакоўных пачнецца а 16-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя