
Беларускі Хаб «Новая Зямля запрашае на вернісаж «Палітра Свабода» мастачкі Наталлі Борд. Мастачка адмыслова прывезла свае карціны з Кракава, каб у тым ліку падтрымаць і сем’і палітвязняў. Кажа кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
— Усе гэтыя карціны намаляваныя ўжо пасля таго, як яна з’ехала, пасля 2022 году, вось цяпер, у выгнанні. Відаць з тэматыкі, то бок, гэта тэма — рэакцыя на тое, што адбываецца. Сітуатыўны жывапіс, скажам так. Набыць можна карціну і палова коштаў карціны пойдзе на падтрымку любой сям’і палітвязняў, вось мэтава. Сям’і, чые родзічы сядзяць. Сярэдні кошт — 1800-2000 злотых. Можна скінуць, яна сказала.
Выстава «Палітра Свабода» будзе экспанавацца ў Хабе да 22 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя






