BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хацелася зрабіць акцэнт на вершах, якія былі напісаныя пасля 2020 года”

“Мне хацелася зрабіць акцэнт на тых вершах, якія былі напісаныя пасля 2020 года”. Сказала кіраўніца ПЭН-цэнтра Таццяны Нядбай падчас прэзентацыі сваёй другой кнігі “Там, за сцяной” на стральцоўскім фэсце ў Вільні.

Ад першай кнігі паэткі другую аддзяляе роўна 10 год.

Новая кніга складаецца з дзвюх частак – якія называюцца “Асабістая справа” і “Кампрамат з мінулага”. Першая ўключае новыя вершы-рэакцыі на жорсткае задушэнне беларускіх пратэстаў і змушаную эміграцыю соцень тысяч беларусаў. У другой частцы кнігі сабраныя вершы ранейшага часу.

Кажа паэтка, старшыня  ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай:

-Мне б хацелася зрабіць акцэнт на тых вершах, якія я напісала пасля 2020 года. Бо наогул маё жыццё цесна звязанае з працай. Ты прачынаешся, ты засынаеш з думкай пра тых сяброў, калег, якія знаходзяцца ў зняволенні, ужо не кажучы пра тое, што ў цябе ёсць у прынцыпе нейкая місія, якую спрабуеш дасягнуць. І гэта ўсё немагчыма рэгламентаваць, гэта немагчыма рабіць з 10 да 6 вечара. Гэта ўсё тое, што становіцца часткай жыцця. І такім чынам яно безумоўна становіцца часткай перажыванняў, часткамі вершаў і вось такім чынам пераплятаецца з паэзіяй.

Паводле Таццяны Нядбай, яе засмучае тое, што блізкія і сябры сядзяць у турме, іх там катуюць і фізічна, і псіхалагічна, а ты не можаш ім дапамагчы. Але важна штодня штосьці рабіць, і гэта таксама важна і каштоўна, не трэба гэта абясцэньваць, бо кожны з нас штодня знаходзіць сілы на гэтыя ўсе справы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя