У Ізмаільскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце пачалася рэалізацыя праекта «Беларуская адукацыйная праграма ў ІДГУ». Ініцыятыва накіравана на падтрымку жонак беларускіх добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія загінулі ў змаганні за свабоду і незалежнасць Украіны.

Кажа рэктар Ізмаільскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Яраслаў Кічук:
– І бакалаўрыят, і магістратура, і аспірантура таксама. Па-першае, гэта ім надасць дадатковыя магчымасці прафесійнай самарэалізацыі. І хто навучаецца на базе нашага ўніверсітэта на стацыянары, жонкі загінулых вайскоўцаў, у нас пры ўніверсітэце мы можам бясплатна навучаць ад нашага фонду. У нас дзейнічае на базе ўніверсітэта дзіцячы цэнтр, дзе без праблем могуць утрымлівацца дзеці дашкольнага ўзросту.
Ініцыятыва стала часткай больш шырокай супрацы паміж універсітэтам і беларускай дэмакратычнай супольнасцю Украіны. Арганізатары спадзяюцца, што праграма стане прыкладам салідарнасці і падтрымкі паміж народамі Украіны і Беларусі ва ўмовах вайны.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






