BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хадзем да мяне!”

“Хадзем да мяне!” – спектакль пад такой назвай пакажуць беларусы ў Вільні ў гэтую суботу 22 лістапада. У ролях: Сяржук Тоўсцікаў, Марына Здаранкова, Дзмітрый Рачкоўскі. Рэжысёрка спектакля – Эмілія Пранскутэ.

Як кажа беларускі акцёр Сяржук Тоўсцікаў, гэта лёгкая і забаўляльная камедыя пасля якой з задавальненнем можна пацягнуць рамантычны вечар ці зладзіць шпацыр.

– Гэта спектакль для адпачынку, гэта не для таго, каб выйсці і праз тыдзень зразумець пра што гэта. Сюжэт такі: жывуць муж і жонка, жонка незадаволеная мужам, муж “боўтаецца “ ў камандзіроўках, жонка сустракаецца з сяброўкамі, часам ёй ужо сумна з сяброўкамі, і яна запрашае каго-небудзь з хлопцаў. І, канешне, наступае тая гадзіна, калі ў адной кватэры апынаюцца і муж, і жонка, і каханак.

Творцы абяцаюць рэтра-атмасферу на прадстаўленні, тонкі гумар і крыху тэатральнага вар’яцтва.

Спектакль адбудзецца ў Mroj-Hall тэатры ў Вільні 22 лістапада ў 18:30. Квіткі можна набыць на сайце, засталося няшмат.

Беларускае Радыё Рацыя