BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хаім Суцін: Літвак, беларус ці грамадзянін свету?

13 студзеня спаўняюцца чарговыя ўгодкі з дня нараджэння Хаіма Суціна – геніяльнага мастака, які нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы (тагачасная Расейская імперыя, цяпер Беларусь). Значнасць Суціна падкрэслівае выстава “Вялікія літвакі”, якая прайшла летась у Віленскай філармоніі, дзе Хаім Суцін апынуўся ў адным шэрагу з такімі майстрамі, як Марк Шагал, Восіп Цадкін і Лазар Сегал.

Пра ідэнтычнасць Суціна-мастака разважае культуролаг Мікіта Моніч:

Я так разумею, што ў адрозненні ад Шагала, для Суціна ягонае мастацтва – гэта ў значнай ступені адмова ад сваёй габрэйскай ідэнтычнасці. Але пазіцыянаванне яго праз Літвакоў – гэта добры варыянт, бо ён здымае пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці. Каб прэтэндаваць на нацыянальную прыналежнасць Суціна да Беларусі, нам трэба, каб ён быў у пастаянным, якасным ужытку ў Беларусі.

Адпаведна 2024 год стаў удалым для імя Хаіма Суціна на арт-рынку. Яго працы дэманструюць устойлівы попыт, а па выніках аўкцыёнаў ён апынуўся ў адным шэрагу з Маркам Шагалам – яшчэ адным мастаком з Беларусі, але з сусветным імем. Карціны Суціна, вядомыя сваёй экспрэсіяй, насычанасцю колеру і эмацыйнай сілай, сталі прадметам буйной здзелкі, перасягнуўшы чаканні экспертаў.

Фота nashagazeta.ch, obzor.lt, Веры Вакулавай:

Беларускае Радыё Рацыя