BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Хіба толькі Рэха»: Пачатак «Песняроў»

У новым выпуску аўтарскай праграмы Піта Паўлава — гісторыя нараджэння аднаго з самых знакамітых беларускіх музычных калектываў.

Піт Паўлаў і  "Песнры"

Як юнак са Свярдлоўску Уладзімір Мулявін трапіў у Беларусь? Чым была для яго служба ў войску? Якую ролю ў ягоным лёсе адыграла першая жонка — артыстка мастацкага свісту
Лідзія Кармальская?

У праграме — пра першыя ансамблі, працу ў філармоніі, нараджэнне гурта “Лявоны” і той момант, калі з’явілася ідэя спалучыць беларускую народную песню з сучасным гучаннем. Вы пачуеце, як Піт нечакана зайграў гітарны рыф, вы даведаецеся пра крымінальную гісторыю, звязаную з першым складам гурта.

Гэта гісторыя пра тое, як у канцы 1960-х у Беларусі пачаў фармавацца калектыў, які неўзабаве стане легендай — “Песняры”.

Слухайце перадачу 7 сакавіка а 14.05 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя