Навучальны год для старшакласнікаў і студэнтаў можа выклікаць пытанні, з чым звязаць сваё жыццё ў будучыні. Тым, хто мае інтарэс да хіміі, беларускі адмысловец Святлана, якая жыве ў Беластоку, прапануе свае адукацыйныя паслугі, каб падрыхтавацца да паступлення ў медычны каледж альбо хімічны факультэт універсітэта.
Пра магчымасці палепшыць свае веды Святлана размаўляе з Юркам Ляшчынскім.
Святлана: Пакуль гэта анлайн, індывідуальныя заняткі, таму што групавыя не заўсёды падыходзяць, і бацькі, і вучні больш любяць індывідуальныя заняткі. Я лічу, што яны больш эфектыўныя, таму што хімія не вельмі лёгкі прадмет. Мы з кожным вучнем праглядаем праграму, якая ў яго зараз у якім класе і ў залежнасці ад таго, у якой ён краіне. Потым мы штосьці пралічваем разам, я гляджу, якія ёсць прабелы, або запытваю, камусьці дам задачы, камусьці рэакцыі, якія накірункі трэба ўзяць для працы. І галоўнае на пачатку заняткаў вызначыць мэту, таму што я заўсёды пытаюся. Напрыклад, у мяне быў вучань на фізмат профілі, але яму трэба было атрымаць у Польшчы чырвоны пасак, каб паступіць пасля без экзаменаў. І яму трэба было па хіміі падняць адзнаку на адзін бал, у яго было чатыры, а трэба было хаця б пяць. І мы з ім проста па школьнай праграме рашалі наперад гэтыя заданні, каб ён пасля на кантрольных добра ўсё рашаў. І ён падняў такім чынам адзнаку, атрымаў чырвоны пасак. І мне напісала яго маці і падзякавала. Гэта заўжды вельмі прыемна, калі пішуць словы падзякі.
РР: Гэта значыць, што такі цяжкі прадмет у школах “Хімія”, што недастаткова выкладаюць і навучаюць, што трэба браць дадатковыя курсы, рэпетытара?
Святлана: Увогуле ў Польшчы вельмі рэдка задаюць хатнія заданні, у Беларусі вельмі часта задаюць. У асноўным тыя вучні, якія прыехалі з Беларусі ў эміграцыю, прызвычаіліся, што ім трэба трохі больш. І мала дзе на ўроку пазаймаўся і засвоіў тэму. Бывае, што гэтага часу мала, калі хатняга задання няма. Калі дома нічога не робіш, забываецца ўсё. І потым вось так прасядаюць адзнакі і прасядаюць часткі матэрыялаў. Да таго ж вучням складана, што на іншай мове. Яны прызвычаіліся, што 5-6-7 класы яны ўсё гэта вучылі на расейскай альбо беларускай мовах, а сюды прыехалі і ўся тэрміналогія на польскай. Ім складана, і яны не разумеюць у чым сэнс.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Для тых, хто зацікавіўся адукацыйнымі прапановамі хіміка і фармацэўта Святланы, можна з ёй звязацца па тэлефоне альбо напісаць ёй у інстаграм.
***
Арганізацыйныя моманты:
•Па часе заняткі доўжацца 1 – 1,5 гадзіны, у залежнасці ад жадання вучня.
•Графік заняткаў вольны, дамова з бацькамі і вучнямі, каб усім было зручна.
•Заняткі выкладае Святлана на беларускай, украінскай, польскай, расейскай, ангельскай мовах. Мова на выбар вучняў.
•Працуе з вучнямі 7 – 11 класаў па школьнай праграме па хіміі, таксама са студэнтамі медычных і хімічных спецыяльнасцяў.
•Заняткі праводзіць анлайн па аўдыё- і відэасувязі (Zoom; Skype, Telegram). Магчымы афлайн заняткі.
•Аплату заняткаў абмяркоўвае з бацькамі.
Кантакты для сувязі:
+48 791 902 924
https://www.instagram.com/sviatlana_painter/