Удзельнікі Міжнароднага мужчынскага хора “Унія”, які базуецца ў Літве, рыхтуюцца да выступа на Беласточчыне.

Пра гэта распавёў мастацкі кіраўнік Павел Гонца. Ён адзначыў, што музычны калектыў прымеркаваў паездку да Дня Волі:
– Працягваем рыхтаваць праграму «Музыка. Кіно». Дэдлайн у нас напачатку мая. У маі мы ўжо пачынаем канцэртную дзейнасць. На Дзень Волі ў нас выступ у Беластоку. Потым 23-24 мая ўдзельнічаем у фестывалі царкоўнай музыкі «Гайнаўка». Будзем прадстаўляць Свабодную Беларусь на фестывалі.
Суразмоўца дадаў, што ўдзельнікі калектыву мараць таксама пабываць з выступамі ў іншых еўрапейскіх краінах і гарадах. Аднак не кожны можа зрабіць гэта з прычыны наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў ды праз занятасць на асноўным месцы працы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя