Беларуская музыка CHORNABROVA (яна ж – Паліна Дабравольская) зладзіць у Варшаве канцэрт-прэзентацыю альбома “СОМА”. Імпрэза адбудзецца 9-га траўня.
Пра адметнасць даты і падзеі распавядае артыстка:
– Адбудзецца прэзентацыя альбома “СОМА” 9 траўня. Вельмі моцная дата. Я ўвогуле вельмі люблю абіраць моцныя даты да сваіх нейкіх творчых здарэнняў. Таму 9 траўня а 19-й у клубе «Woodoo club» у Варшаве адбудзецца прэзентацыя майго новага альбому. Але, чым яна адметная? Па-першае, гэта вялікая пляцоўка. Я, напэўна, сольна ніколі не выступала на такой вялікай пляцоўцы. Я вельмі баюся, вельмі хвалююся.
Паліну Дабравольскую сваім выступам падтрымае падляшскі дуэт Sw@da x Niczos.
Набыць квіткі можна па спасылцы.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя