BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хто дапаможа беларусам, акрамя саміх беларусаў?”

Беларусы павінны падтрымліваць адно аднаго, нягледзячы ні на што. Вядомая мастачка-ілюстратарка Вольга Якубоўская, якая стварыла мастацкі праект “Коцікі свабоды”, робіць гэта з дапамогай сваіх карцін. Іх Вольга выстаўляе на аўкцыёны праз “Байсол”, збіраючы такім чынам сродкі на патрэбы беларусаў. Таксама яна і далей працягвае пісаць карціны вядомых і заўважных людзей, якія вызначыліся ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці, і партрэты палітвязняў.

Вольга Якубоўская

Кажа мастачка Вольга Якубоўская:

-Калі хаця б адзін чалавек ёсць, якому я магу сваім малюнкам дапамагчы, я буду гэта рабіць. І дзякуй Богу, мне шанцуе. Калі я канкрэтна некаму прысвячаю працу, гэтыя працы перадаюцца ці ім самім, калі яны выходзяць з-за кратаў, – на жаль, я зараз больш малюю палітвязняў, або іх родным. І мне за гэта кажуць дзякуй, таму што вы нас падтрымалі. Вось так я магу людзей падтрымаць. Па-іншаму, на жаль, не магу. Але хтосьці фінансава можа дапамагчы, гэта таксама выдатна. Я такім чынам стараюся дапамагчы сваім. Бо хто дапаможа беларусам, акрамя саміх беларусаў?

Паводле Вольгі Якубоўскай, яна вельмі спадзяецца, што Беларусь прыйдзе да нармальнага стану, бо дыктатура – гэта ненармальны стан. Нармальны стан, паводле мастачкі, гэта калі людзі клапоцяцца пра людзей, пра сваю сям’ю, сваіх родных і сябрах, і ў сваёй творчасці яна заўжды вяртаецца да гэтага.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя