BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці «памірае» Bulbamovie?

17 снежня 2025 года ў кінатэатры Forum у Беластоку адбыўся Беларускі кінавечар з Bulbamovie — фестывальным праектам, які з 2011 года займаўся паказам незалежнага беларускага кіно і ствараў пляцоўку для абмеркавання культурных і грамадскіх працэсаў.

Януш Гаўрылюк і Ілона Карпюк

Адзін з арганізатараў падзеі Януш Гаўрылюк назваў сустрэчу развітальнай. Распавядае Януш Гаўрылюк:

-Фестываль – моцнае слова, тое што мы тут у Беластоку робім, гэта неафіцыйна мы называем пахаванне Bulbamovie. Але магчыма гэта спроба аб’яднаць сілы з ЦБК у Беластоку. І гэта будзе пачатак чагосьці новага.

Януш Гаўрылюк і Ілона Карпюк

Ілона Карпюк, намесніца кіраўніка Цэнтра Беларускай Культуры,вельмі радая супрацы з  Bulbamovie:

-Стараемся назіраць за магчыма ўсімі абшарамі беларускай культуры. І таксама бачыць тое, чаго не хапае і чаго дастаткова.

У межах праграмы ў Беластоку былі прадстаўлены два новыя фільмы маладых беларускіх рэжысёраў, а таксама адбылася публічная дыскусія на тэму «Беларускае кіно, якога няма» з удзелам аўтараў фільмаў і куратараў і крытыкаў беларускага кіно, якія адмыслова прыехалі ў Беласток з Варшавы і Вільні.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя