BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі часу беларусы праводзяць за чытаннем кніг?

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук штогод вывучае перавагі чытачоў насельніцтва краіны. Летась апытанне ладзілася двойчы – напачатку і напрыканцы 2023 года. Выявілася, што толькі крыху больш за 30% чытаюць кнігі рэгулярна, гэта значыць нелькі разоў на тыдзень. Каля 13% чытаюць у тым ліку на роднай мове.

Фота: mybook.ru

З нагоды мы пацікавіліся ў грамадзян, як часта яны праводзяць час за чытаннем:

-Чытала раней, цяпер не. Зараз такі перыяд, што мне няма калі.

-Любіць то люблю, але вочкі ўжо не тыя, ды і часу няма. Шчыра скажу, нават забыўся, калі адкрываў кнігу.

-Вельмі люблю чытаць кнігі.

-Мастацкую літаратуру не вельмі люблю. Больш гістарычную.

-Дапамагае абстрагавацца ад гэтага шэрага свету.

-Канешне люблю, але рэдка чытаю. Але хачу сказаць, што вельмі шмат чытала ў школе. Мы былі прывучаныя.

У Інстытуце сацыялогіі ўпэўненыя, што калі траціна насельніцтва рэгулярна чытае кнігі, то ў свеце развіцця сучасных тэхналогій гэта не кепска. Таму зрабілі выснову, што ў цэлым чытанне займае значную частку паўсядзённага вольнага часу беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя