Даследнікі з Нацыянальнага інстытута стандартаў і тэхналогій ЗША прааналізавалі, як навагодняя ёлка ўплывае на паветра ў кватэры. Паводле вынікаў, елку лепш ставіць не адразу ў дом ці кватэру, але даць ёй «адстаяцца» да трох дзён.
Прычыну гэтага тлумачыць хімік Сяргей Бесараб:
– Амерыканцы ўсё слушна напісалі. Гэта даволі старая гісторыя пра тое, што хвойныя выдзяляюць у паветра свае раслінныя метабаліты. Калі мы ставім ялінку, мы дадаем яшчэ адну крыніцу, якая выдзяляе гэтыя лятучыя арганічныя рэчывы, якія потым утвораць азон у стратасферы. Таму з гэтай кропкі гледжання ялінку ставіць не мае сэнсу. Асабліва тым, хто жыве ў буйных гарадах, дзе гэтых забруджванняў больш чым патрэбна.
Таксама даследнік нагадвае, што замест традыцыйнай ялінкі дамы на Новы год і Каляды можна ўпрыгожваць галінкамі амялы ці востралістам. Адпаведна, ва ўсім свеце дагэтуль не вырашана праблемы ўтылізацыі зрэзаных навагодніх ялінак пасля святаў.
Беларускае Радыё Рацыя