
Па выніках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі пад назвай “Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады”, якая завяршыла сваю працу ў Беластоку, агульным рашэннем яе ўдзельнікаў прынятая дэклярацыя пра стварэнне Інстытута беларускай мовы.

Гавораць арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі:
– Вельмі спадзяёмся, што заснаваны сёння, як грамадскае пачынанне Інстытут беларускай мовы, стане тым сістэмным адказам на пытанні, якія стаяць над кожным беларусам. Як правільна ўжываць тыя ці іншыя словы, якія нормы выкарыстоўваць, дзе знайсці бліжэйшую моўную кансультацыю.
– Кожная ініцыятыва па замацаванні беларускай мовы, яе папулярызацыі, распрацоўках, вельмі істотная, вельмі важная, асабліва для нас, для нацыянальнай меншасці ў Польшчы, дзе малавата крыніц вывучэння ці мала кантактаў с носьбітамі літаратурнай беларускай мовы.

– Я даўно хацеў, каб была такая інстытуцыя беларускай мовы і вось ёсць нейкая мажлівасць. Я вылучыўся ў арганізацыйны камітэт, бо я магу зрабіць свой карысны ўнёсак.
– Дэкларацыя пра намер стварыць Інстытут беларускай мовы, практычная рэалізацыя. Гэта прастора для таго, каб досвед, які мы атрымалі гэтымі днямі, не прапаў. Каб далучаныя да працэсу абмену ідэямі ўзаемадапамогі было далучана больш людзей у розных краінах, у тым ліку і на Бацькаўшчыне.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Навукова-практычная канферэнцыя пад назвай “Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады” праходзіла ў Беластоцкім універсітэце цягам двух дзён 28 і 29 чэрвеня. Па яе выніках, акрамя даклярацыі пра намеры стварыць Інстытут беларускай мовы, быў абраны арганізацыйны камітэт, сябры якога будуць займацца гэтым на першапачатковым этапе.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






