Журы прэстыжнай літаратурнай прэміі Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы па-беларуску вызначылася з доўгім спісам. Сёлета ў яго трапілі дзесяць прэтэндэнтаў. Ніводнай заяўкі ад аўтараў з Падляшша не паступала.
Акалічнасці траплення у доўгі спіс меншай колькасці кніг, чым заўсёды, патлумачыў прэс-сакратар Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:
-Было прынятае рашэнне скараціць доўгі спіс з 12 да 10 пазіцый. Усяго было пададзена 14 кніг, гэта, канешне, зусім не тое, што было ў мінулыя гады. Заўважаецца, што фактычна ўся дзясятка – гэта кнігі, выдадзеныя за мяжой, у эміграцыі віленскімі, варшаўскімі, кракаўскімі выдавецтвамі беларускімі. Мінулагодні першы прыз для Ганны Кандрацюк моцна, але не сказаць, каб гэта паўплывала, што вельмі шмат выйшла на Падляшшы новых беларускіх кніг прозы. На жаль, гэта не так. Магчыма так будзе ў наступныя гады
Летась лаўрэатам прэстыжнай узнагароды Прэміі імя Гедройця стала Ганна Кандрацюк з Падляшша за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Сачыць за хадой Прэміі можна тут: penbelarus.org.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя