BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціхан Чарнякевіч: «Бязмежжа» становіцца крыху замежным

Трэці і фінальны дзень літаратурнага семінара «Бязмежжа» завяршыўся экскурсіяй па беларускім месцам Беластока.

Падчас шпацыру рэдактар bellit.info і сакратар міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч падсумаваў вынікі літаратурнай сустрэчы.

– Семінар прайшоў як заўсёды досыць актыўна. Было шмат літаратурных чытанняў і з боку падляскіх паэтаў, т збоку тых, хто цяпер знаходзіцца ў дыяспары. Гэта заўсёды было сплецена, іншая справа што цяпер беларускія паэты не прыязджаюць з Менска як раней, а ўжо збольшага яны тут у Польшчы, альбо як я ў Летуве. Таму такое «Бязмежжа» становіцца крыху замежным, як сказаў адзін у ўдзельнікаў.

Сёлета ў семінары ўзялі ўдзел Уладзімір Някляеў, Таццяна Нядбай, Уладзімір Арлоў, Яўген Вапа, Валянціна Аксак ды іншыя. Напрацягу двух дзён адбываліся дыскусіі, творчыя выступы і паказы дакументальных стужак.

Беларускае Радыё Рацыя