BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цімур Кудзеліч: Заўсёды намагаўся быць самастойным і ствараць штосьці сваё

У лонданскім выдавецтвае Skaryna Press выйшаў раман маладога пісьменніка Цімура Кудзеліча «Значныя дні», які расказвае чытачу “пра страх і ачмурэнне, безвыходнасць і пробліскі надзей”.

Пісьменнік зараз ладзіць прэзентацыі кнігі па ўсёй Польшчы.

– «Значныя дні» – гэта раман, дзесьці эксперыментальны, як кажуць. Мне ў меншай ступені здаецца, але я разумею чытача. Гэта запіс маіх эмоцый пры пераездзе ў Польшчу, але гэта не аўтафікшн, як можа здацца, а сапраўдны раман у самым авангардным разуменні гэтага слова.

Чарговая сустрэча з Цімурам Кудзелічам адбудзецца 11 траўня ў Познані. Новы раман Цімура Кудзеліча «Значныя дні» — гэта падарожжа ў свет, дзе звычайная чыгуначная станцыя «Беларусь» у Заслаўі становіцца цэнтрам неверагодных падзей.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя