BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Цяпер мы маем наладжаныя сувязі з украінцамі ды палякамі”

Развіццё міжнародных стасункаў паміж тэатрамі – гэта заўсёды добра. Такое меркаванне выказаў акцёр і рэжысёр фундацыі “By Teatr” Максім Шышко.

“Цяпер мы маем наладжаныя сувязі не толькі з беларусамі, але і ўкраінцамі ды палякамі”, – распавёў творца.

– У нас ужо даўно добрыя стасункі з новымі формамі, у якіх быў Капуснік, ну і так па Польшчы ў нас ёсць такія сябры, з якімі мы супрацоўнічаем. У Познані, ва Уроцлаве, у Лодзі зараз наладжваем стасункі якраз. З беларускімі дзеячамі таксама актыўна працуем. Вось “Дзея” другая яркі таму прыклад. Капуснік – гэта файная такая нагода якраз-такі знайсці нейкія новыя кантакты з міжнароднай супольнасцю – і ўкраінскай, і беларускай, і польскай.

Адзін з такіх міжнародных капуснікаў фундацыя “By Teatr” правяла ў сакавіку. Імпрэза была прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя