BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Цнота на потым” – новая кніга Барыса Пятровіча

Новую кнігу прозы Барыса Пятровіча, што неўзабаве выйдзе ў выдвецтве “Камунікат”, склалі дзве аповесці і эсэ.

Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў.

У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі, у другой – журналіст-спецкар распавядае пра свае прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі. Эсэ прысвечана падзеям першага постчарнобыльскага месяца на гомельскім Палессі.

Кніга з’явіцца ў продажы ў другой палове красавіка, паведамляе kamunikat.org.