BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Concordia Choir рыхтуецца да выступаў і эксперыментаў

Беларускі камерны харавы калектыў Concordia Choir, які цяпер базуецца ў Варшаве, рыхтуецца да выступаў і эксперыментаў. У планах ініцыятывы – удзел ў фестывалі, супраца з нямецкімі творчымі дзеячамі і праект «Пагружэнне».

Галіна Казіміроўская і Concordia Choir

Распавядае мастацкая кіраўніца і дырыжорка ініцыятывы Галіна Казіміроўская:

-У нас адначасова зараз ідуць тры праекты – гэта мінімум, на які нам хапае сіл. У ліпені Concordia едзе на міжнародны фестываль у Францыю, Праванс. Гэта маштабны фестываль, дзе будзе 25 хораў з розных краінаў. У чэрвені ў нас вялікі праект з нямецкім хорам з Ляйпцыга. І наш праект “Пагружэнне”, асаблівы фармат менавіта нашага хору, які я прыдумала ў 2019 годзе яшчэ ў Беларусі.

Праект «Пагружэнне» плануецца зладзіць вясной.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя