BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Цуд на Каляды» ў грузінскім Батумі

6 студзеня 2024 году ў грузінскім Батумі ў прасторы BackDOOR а 20-й гадзіне распачнецца беларускі «Калядны фэст».

Пра падрабязнасці будучага фэсту распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

Падчас фэсту чакаецца канцэрт Аляксандра Памідорава, гульні і забавы ад Каляднага дзеда, куцця і пачастункі, тэатралізаванае відовішча ад знакамітых батумскіх каляднікаў з удзелам Спеўнага сходу. Таксама будзе музычны сюрпрыз рэпера Вожыка. І цягам ўсёй імпрэзы чакаецца калядны кірмаш, дзе можна набыць сабе і сябрам падарункі.

Беларускае Радыё Рацыя