BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым розняцца Каляды ў каталікоў і праваслаўных?

Беларусы адзначаюць Каляды. Якія адрозненні ў святкаванні ў каталікоў і праваслаўных? Над гэтым пытаннем разважае этнограф Алена Ляшкевіч у гутарцы з Юліяй Сівец.

Здымак ілюстрацыйны. Аўтар: Kgbo

РР: На дварэ каляды. Мы паразмаўляем пра каляды. Як вядома, ёсць тры куцці. Ці ёсць розніца ў падыходзе да гэтых калядных вячэраў у праваслаўных і каталікоў?

– У праваслаўных тры куцці, а ў каталікоў толькі першая куцця, – Вігіля, – 24-га снежня. Вельмі рэдкія звесткі, што была трэцяя куцця перад Трыма каралямі. Але мне здаецца, што гэтыя звесткі адзінкавыя, маргінальныя – не была масавая з’ява. І ўвогуле даволі часта ў запісах з’яўляюцца ўзаемаўплывы праваслаўныя і каталіцкія, і мне здаецца, гэта спрыяла такому ўплыву.

РР: То ўзгадаем гэтыя тры куцці, што ёсць у праваслаўных: галодная, багатая, бедная.

– Было вельмі шмат назваў. Першая і трэцяя куцця ў праваслаўных былі поснымі: галодная, вадзяная – магла звацца трэцяя. Другая была шчодрая, багатая і адносна не посная. І аднэй з характэрных страваў багатай куцці была ежа са свініны. То бок, звычайна калолі кабанчыка. І мае бабуля і дзядуля пад Каляды калолі кабана, хоць у нас каляды фактычна не адзначалі. Але ў гэты час усе разумелі, што трэба есці свежыну. Галоўны герой каляднага стала каша куцця – яна магла гатавацца з розных круп, звычайна точаных і нясечаных, ячных, пшанічных, а апошнім часам гэтую кашу гатуюць з рысу, робяць розныя дадаткі, грыбы сушаныя, мёд, мак, калі гэта посная куцця, а калі багатая, то дадавалі мяса, скваркі. Ну і гэтая страва дала назву калядным вячэрам, куццям. Любую калядную страву трэба было пакаштаваць. Страваў магла была быць розная колькасць, недзе было сем, недзе дванаццаць. Але агулам тэндэнцыя была такая, што трэба было выставіць на стол усё, што ёсць. І на першую, трэцюю куццю ў праваслаўных выставіць посную ежу, а на другую не посную. У католікаў вігіля была поснай.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя