Правядзенне Кніжнага клуба ды вывучэнне беларускай мовы анлайн у форме размоваў. Такія актыўнасці на бліжэйшы час маюць прадстаўнікі аддзелу Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Лодзі, – навінамі падзяліўся старшыня таварыства Андрэй Захарэвіч:
-У нас зараз толькі дзве актыўнасці працягваюцца – гэта Размоўны клуб анлайн, які мы толькі распачалі, пакуль не ўпэўнены, ці ў нас атрымаецца ўсё добра, і ўжо традыцыйны для нас Кніжны клуб анлайн, да каторага можа далучыцца любы жадаючы. Там прапануюцца пэўныя творы, адбываецца галасаванне і раз на тыдзень збіраюцца людзі, каб іх абмеркаваць, падзяліцца сваімі ўражаннямі, думкамі.
З бліжэйшых актыўнасцяў – абмеркаванне твора “Хам” Элізы Ажэшкі ў рамках Кніжнага клуба 11 верасеня а 21.00 па Менску.

Больш інфармацыі можна знайсці ў адмыслова створаным тэлеграм-канале ці на старонцы ў інстаграм.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя.






