BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве лонданская “Скарынаўка”?

Арганізацыя навуковых стажыровак для беларускіх навукоўцаў, правядзенне чытацкага клубу, сходы спеўнага клуба, адзначэнне беларускіх святаў, пашырэнне экспазіцыі. Такімі накірункамі дзейнасці цяпер займаецца Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, адзначыў сябра рады апекуноў Павал Батлейшчык:

Прыярытэтным застаецца будаўніцтва нашага новага музею, мы атрымалі фінасаванне на новы Музей і цяпер яго разбудоўваем. Гэта будзе дадатковае памяшканне ў “Скарынаўцы”, дзе размесціцца наш гістарычны музей – гэта будзе Музей беларускага адраджэння. Там, дзе быў стары музей, які нашмат меншы, там зробім мастацкі фатаграфічны музей.

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны – гэта грамадска-культурны асяродак у Вялікабрытаніі. Ён мае статус “незалежнай навукова-харытатыўнай установы”. Заснавана ў 1971 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя