Сёлета яе пераможцам стаў Валянцін Акудовіч з кнігай “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”, на II месцы апынулася Ганна Янкута з “Часам пустазелля”, на III – Зміцер Бартосік з “Забіць упалмінзага”. Спецыяльны прыз партнёра падзеі “Еўрарадыё” атрымала Ева Вайтоўская за твор “Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая”.
Пра важнасць прэміі распавядае суарганізатарка імпрэзы, старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
– Такіх прэмій насамрэч нам вельмі не стае. Такіх прэмій павінна быць больш. І аўтары, якія пішуць у розных стылістыках, у розных эстэтычных плынях – яны павінны быць ацэненыя як найлепшыя ў сваіх гэтых плынях, у сваіх парадыгмах. Тое, што мы маем адзіную насамрэч такую прэмію, за мастацкую і дакументальную прозу, канешне, дазваляе ацаніць некаторыя кнігі, але не ўсе вартыя ацэнкі кнігі. І, канешне, гэта і радасць за тых, хто такую ўзнагароду атрымаў, і шкадаванне, што не ўсе вартыя кнігі гэтую ўзнагароду атрымалі.
Прэмія названа ў гонар Ежы Гедройця – знакамітага дзеяча культуры і рэдактара польскага часопіса Kultura, які падтрымліваў ідэю супрацоўніцтва паміж народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
***
У Гданьску прайшло ўручэнне прэміі імя Ежы Гедройця. Найбуйнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі ўручаецца з 2012 года.
Сёлета імпрэзу адкрыла беларуская спявачка і актрыса Дар’я Новік у суправаджэнні струннага аркестра Anima Eterna з песнямі на вершы беларускіх палітвязняў.
У шасцёрку наймацнейшых удзельнікаў і ўдзельніц сёлетняга сезона літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ўвайшлі:
Кніга «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» аўтарства Валянціна Акудовіча, выдавецтва «Логвінаў», 2023.
Кніга «Забіць упалмінзага» аўтарства Змітра Бартосіка, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022.
Кніга «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» аўтарства Евы Вайтоўскай, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
Кніга «На прызбе ў Сілічах» аўтарства Марыі Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023.
Кніга «Вольнеры. Прадвесце» аўтарства Валера Гапеева, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
Кніга «Час пустазелля» аўтарства Ганны Янкуты, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
Намінанты:
Спецыяльны прыз – ад “Еўрарадыё” – прысудзілі кнізе Евы Вайтоўскай “Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая”.
ІІІ месца – Зміцер Бартосік – “Забіць упалмінзага”.
ІІ месца – Ганна Янкута ” Час пустазелля”.
І месца – Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
Цалкам матэрыял:
Прэмія названа ў гонар Ежы Гедройця, выдатнага дзеяча культуры і рэдактара польскага часопіса Kultura, які падтрымліваў ідэю супрацоўніцтва паміж народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Сярод лаўрэатаў мінулых сезонаў – Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась галоўную ўзнагароду атрымала пісьменніца з Падляшша, журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы».
Беларускае Радыё Рацыя