У пятніцу, 20 верасня, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай.

Дата: 20 верасня. Час: 17.00 (час мясцовы).
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава.
Імпрэза ў форме паэтычнага пікніка адбудзецца ў дзень нараджэння патронкі прэміі — Наталлі Арсенневай.
На цырымоніі можна будзе паслухаць вершы ў выкананні аўтарак і аўтараў, а таксама музычныя кампазіцыі, натхнёныя беларускай паэзіяй.
Уваход вольны.
Арганізатары






