BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава ў Варшаве

Беларускі ПЭН разам з тэлеканалам «Белсат» і Музеем Вольнай Беларусі запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.

Разам мы даведаемся аўтара ці аўтарку найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць цырымоніі — Лявон Вольскі з песнямі на вершы Міхала Анемпадыстава.

Дата: 07.05.2024. Час: а 18:00. Месца: Варшава, вул. Foksal, 11, Музей Вольнай Беларусі.

Уваход вольны.

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў — ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сёлета да фінальнага этапу прэміі дайшло 8 вокладак, абраных у кароткі спіс прафесійным журы:

  • Выдавецтва «Вясна» — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»
  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»
  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»
  • Яна Галушкіна, VEHA — вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»
  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»
  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»
  • Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна — вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

Чытайце падрабязней пра кароткі спіс і саму прэмію.

Арганізатары