BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чытацкі клуб да Ночы паэтаў у Вільні

 У пятніцу, 25 кастрычніка, у Цэнтры беларускай супольнасці адбудзецца сустрэча чытацкага клуба з паэтам Сержуком Сысам «Нерасстраляныя. Неўтаймаваныя».

Дата: 25 кастрычніка. Час: 18.30 (час мясцовы).

Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus, 20, Вільня.

Абмяркуюць дзве кнігі вершаў:

Зборнік «Нерасстраляныя»

Выданне, у якое ўвайшлі 18 гісторый жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі.

Зборнік Сержука Сыса «DOM. Паэзія выгнання» 

У кнізе — эсэ пра пачуцці і думкі паэта падчас уварвання Расеі ва Украіну, куды ён з-за пераследу на радзіме трапіў у 2021-м, пра яго падарожжа да Вільні, вершы, напісаныя ў 2021-2023-м па ўсёй лініі доўгага і складанага шляху — Менск, Смаленск, Бранск, Арол, Курск, Кіеў, Чарнігаў, Моршын, Варшава, і ўласна «Віленскі цыкл» вершаў.

Уваход вольны.

Арганізатары