Беларускі дуэт Czeslove & Leo гэтым днямі ладзяць выступы на тэрасе клубу Scena Chmielna у Варшаве. Адна імпрэза ўжо адбылася – у пятніцу, 31-га траўня.
Яна прайшла пры ўдзеле запрошанага музыкі Дэнчыка. Наступная вечарына пройдзе ў суботу, 1-га чэрвеня. Яе падтрымае флейтыстка Алена. Пра супрацу распавядаюць Чэслаў і Леа:
– Мы ўжо гралі і з Дэнчыкам некалькі разоў, з Ленай некалькі разоў. Што з Дэнчыкам, што з Ленай гэта зусім іншыя канцэрты. Тут больш такі тэхна, а калі з Ленай, то апранаеш нацыянальную вопратку і адпраўляешся за папараць-кветкай.
– Я так скажу, што беларускае камюніці тут у Варшаве вельмі шырокае. Можна так сказаць, што культурная сталіца Беларусі – гэта Варшава. Таму не дзіўна, што ўсе мы тут сустрэліся.
Падчас выступу ў пятніцу можна было пачуць музыку розных жанраў, ад электронных стыляў да блюзу і рэгі.
Выступ у суботу пачнецца ў 19:30.
Беларускае Радыё Рацыя