Беларускае выдавецтва “Пфляўмбаўм”, якое друкуе сучасныя творы жанчын і заснаванае нобелеўскай лаўрэаткай Святлана Алексіевіч, аўтаркай «Чарнобыльскай малітвы», аб’яўляе конкурс прозы для беларускіх аўтарак з усяго свету. Аўтаркі могуць дасылаць тэксты аб’ёмам да 15 000 знакаў на тэму Чарнобыля — ад асабістых гісторый і эсэ да мастацкай прозы і гібрыдных формаў.

Кажа ўкладальніца анталогіі конкурсных работ, беларускaя пісьменніца Вольга Касцюк:
– Пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС зараз мала гавораць. 40-годдзе аварыі – гэта такая прычына ўспомніць і пагаварыць пра гэта. Беларускім аўтаркам прапануецца напісаць празаічны тэкст аб’ёмам да 15 000 знакаў. Вельмі шырокая тэма, гэта не толькі экалагічная тэма, але таксама можа быць звязаная з палітыкай, бо пасля Чарнобыля пачаліся Чарнобыльскія шляхі. Або разглядаць як тэму, звязаную з міграцыяй.
Прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй прымаюцца на e-mail antalohija @gmail.com да 10 красавіка. Адбраныя аўтаркі атрымаюць два месяцы на падрыхтоўку фінальных тэкстаў. Анталогія павінна выйсці да канца 2026 года, а аўтаркам прадугледжаны ганарар.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота “Пфляўмбаўм” і unsplash.com.






