BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да 95-годдзя Яшы Бурша

Сёння адзначаецца 95-годдзе з дня народзінаў аднаго з пачынальнікаў беларускага літаратурнага руху на Падляшшы – Яшы Бурша.

У 1964 годзе дадаткам да газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” быў выдадзены ягоны зборнік вершаў «Прамень думкі». Дасёння ён не згубіў свае мастацкія якасці. Пра Яшу Бурша кажа супрацоўніца «Нівы» і старшыня літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Міра Лукша:

-Жывога не бачыла, на здымках толькі. Я размаўляла нават з нейкай сваячкай, бо калі мы пачалі шукаць інфармацыю пра Яшу Бурша, то Юрка Валкавыцкі кажа, што ён дзесьці ў Варшаве жыве і ён вядомы мастак. Яшчэ сёння яго малюнкі і карціны можна знайсці ў галерэях. Калі ён выязджаў пасля вайны з Беларусі ў Польшчу, то змяніў прозвішча. Бо быў падчас акупацыі ў Саюзе беларускай моладзі. Сапраўднае яго імя Іван Богша.

На жаль, Яша Бурш у сярэдзіне 70-х гадоў спыніў сваю літаратурную дзейнасці, набыў мастацкую адукацыю і стаў вядомым мастаком.

Быў лаўрэатам многіх польскіх ды міжнародных прэмій, меў больш за 50 ўласных выставаў жывапісу (як польскіх, так і міжнародных). Яго карціны захоўваюцца ў многіх прэстыжных музеях.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя