BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да Дня беларускай пісьменнасці выйдзе адмысловы канверт

Канверт да Дня беларускай пісьменнасці

Канверт з арыгінальнай маркай, прысвечанай Дню беларускай пісьменнасці, будзе выпушчаны ў абарачэнне 26 жніўня.

Праект рэалізаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі ў супрацы з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Лідскім раённым выканаўчым камітэтам.

Адмысловае памятнае гашэнне адбудзецца 6 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі №1 горада Ліда.

Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грам выключна па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мастак канверту і адмысловага штэмпеля – Вольга Капачова, а дызайн распрацаваны Марынай Крэзо. Ілюстрацыя «Ліда. Дзень беларускага пісьменства» змяшчае выяву лідскага помніка Францыску Скарыны, Лідскага замку, а таксама эмблему Дня беларускага пісьменства і герб гораду.