BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да фестывалю Hučna Fest беларускія выдавецтвы прымеркавалі выхад навінак

У беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у Польшчы, ужо стала традыцыяй прымяркоўваць прэзентацыі навінак да нейкіх значных кніжных кірмашоў і фестываляў.

Сёлетні варшаўскі фестываль Hučna Fest не стаў выключэннем. Выдавецтва Gutenberg прэзентавала на ім сваю навінку – кнігу Сяргея Календы «Стрыжэ і піша».

Кіраўніца выдавецтва Валянціна Андрэева наступным чынам патлумачыла, якія кнігі яны імкнуцца выдаваць:

Унутраны дэвіз нашага выдавецтва – «Кнігі каб чытаць». То бок, гэта не кнігі, каб атрымліваць статус, не кнігі, каб аддаваць даўгі, не кнігі, каб нешта камусьці быць вінаватым. Гэта кнігі, каб прачытаць і атрымаць асалоду.

Прэзентаваў свае навінкі на «Гучным Фэсце» і фонд Kamunikat. Гэтымі днямі ён выдаў дзве кнігі: зборнік вершаў Анхелы Эспіносы Руіс «Астралябія божых таямніц» і кнігу Змітра Дзядзенкі «Гульні Цырцэі». Гэта рэтрадэтэктыў, падзеі ў якім адбываюцца ў Воршы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Навінкі ад «Камуніката» таксама павінна зацікавіць чытачоў.

Беларускае Радыё Рацыя