BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Да нас прыходзяць людзі, каб вывучаць беларускую мову”

“Камунікат”, “Кампутары”, “Новыя словы” – гэта ўсё назвы сустрэч ў межах курсаў “Мова Нанова” ў Латвіі ў Рызе, якія ўжо адбыліся ці яшчэ адбудуцца сёлета.

Фота: t.me/movananova_ryha

Госці запрашаюцца пераважна ў анлайн-фармаце, прысутнічае таксама і граматычная частка, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў Алег Юрэвіч:

-Праводзім курсы кожную другую суботу ў памяшканні, якое мы арэндуем. І да нас прыходзяць людзі, каб вывучаць беларускую мову. Мы праводзім нашыя заняткі ў два этапы: першы – гэта граматычны, а другі – гэта ўжо па тэме заняткаў. Калі-нікалі ў нас бываюць госці. Часцей за ўсё гэта анлайн-госці.

Даведацца больш пра тое, як прыняць удзел у бліжэйшых сустрэчах, можна праз акаунт у інстаграм пад назвай movananova_ryha ці ў тэлеграм пад такой жа назвай.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя