BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дабрачынны ўкраінска-беларускі рок-канцэрт у Варшаве

Дабрачынны ўкраінска-беларускі рок-канцэрт пройдзе у Варшаве ў пятніцу, 16-га жніўня. Сродкі ад яго будуць скіраваныя на дапамогу вайскоўцам.

Пра гэтую падзею і іншыя важныя івэнты Украіны ў Польшчы суарганізатарка канцэрту, вакалістка гурта I33I Анастасія Меншыкава распавяла нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

РР: Што будзе ўяўляць сабой фестываль?

– Гэта будзе рок-канцэрт. Мы з маім суарганізатарам, калі ў прынцыпе прыйшла гэта ідэя, яна дарэчы прыйшла тут, на «Сцэне Хмельнай», гэта было 2 тыдні таму, увечары, пасля нейкага івэнту, мы сюды прыйшлі, і мне прыйшла гэтая ідэя. Я адразу пішу Алегу Карлену – давай рабіць. Што будзе адбывацца? Будзе жывая музыка, будзе сапраўдны рок. Бо рок – гэта не метал, гэта не страшная музыка, гэта абсалютна не так. Мы хочам пра гэта распавесці, мы хочам гэта трансляваць. Гэта жанр, які яднае ў сабе вельмі шмат розных рэчаў. І ўсе нашыя музычныя калегі – мы рок гурты, таму будзем «ракаваць».

РР: Распавядзі пра калектывы, якія выйдуць на сцэну.

– Нас будзе 4 калектывы. Гэта неймаверна крутыя гурты, неймаверна крутыя музыкі, кожны з іх, не толькі як гурт, але і асобы. Гэта вядома будзе гурт ІЗЗІ. Што мы граем? Мы граем поп-рок, граем зусім інакш, чым іншыя. Кожны гурт, які будзе выступаць, будзе абсалютна адрознівацца ад іншых. Гэта будзе «Karlen&Сo», блэнд-рок, неймаверныя хлопцы, як заўсёды іх энергетыка і энергія – гэта ваў! Разаграваць наогул будзе гурт «Лунэрсан», які я асабіста вельмі люблю. Яны граюць каверы, і сапраўды гэта мой ўлюбёны гурт ў Варшаве, якая выступае на івэнтах. Бо яны «фірмачы», яны вельмі-вельмі крутыя. І будзе яшчэ адкрыццё, як я мяркую, для рынку Варшавы, гэта абсалютна новы гурт, гэта альтэрнатыўны гранж-рок, гэта гурт „Click to Rebel». Абсалютна неймаверныя хлопцы з фенаменальным досведам. Украінцы і беларус, вельмі круты барабаншчык. Шчыра кажучы я не ведаю, што яны будуць рабіць на сцэне, бо ніколі да гэтага іх яшчэ не чула ўжывую, гэта будзе іх першы камінг-аут -канцэрт.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Вялікі рок-канцэрт адбудзецца ў Варшаве ў клубе “Scena Chmielna”. Пачатак у 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя