BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Данос на пісьменніка Сашу Філіпенку напісаў ягоны дзед

Пра гэта літаратар распавёў у інтэрв’ю DW Беларусь: «Ён падсеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга, што адбываецца. Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік».

This image has an empty alt attribute; its file name is 202009ost.webp

У лютым стала вядома, што супраць пісьменніка распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле, невядома. Паведамлялася, што «яшчэ дзве іншыя справы ў працэсе завядзення».

У лістападзе 2023 года да бацькоў Філіпенкі прыйшлі з ператрусам. Яго бацьку арыштавалі на 13 сутак. Па словах пісьменніка, бацьку паказвалі фота пісьменніка са Святланай Ціханоўскай і замежнымі палітыкамі і далі падпісаць пратакол аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, які піша на рускай мове, раманы якога перакладзены на 16 еўрапейскіх моў. Ён нарадзіўся ў Менску, і яму 39 гадоў. Філіпенка актыўна выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і развязанай Пуціным вайны ва Украіне. У 2020 годзе ён змушаны быць з’ехаць на Захад, сёння жыве з сям’ёй у Швейцарыі.