Беларуская музыка і актрыса Дар’я Новік зладзіла ў Варшаве свой дэбютны вечар стэндапу «Я тут».

“Я лічу, што гумар вельмі дапамагае жыць”, – распавяла артыстка.
– Я даўно марыла, каб паспрабаваць сябе ў стандапе. Я выказала не ўсё, што хацела. Я вельмі люблю пісаць пасты на нейкія розныя тэмы, якія мяне турбуюць. Часам мне здаецца, што яны вельмі цікавыя, файныя, смешныя. Мне захацелася падзяліцца гэтым з людзьмі. А яшчэ я не вельмі люблю проста стаяць і спяваць. Я люблю неяк гэта разбаўляць нейкімі сваімі разважаннямі. Таму – «проба пяра».
Акрамя жартаў і нефармальнай гутаркі з аўдыторыяй, музыка падрыхтавала для гасцей і каверы на лірычныя песні вядомых музыкаў, сярод іх былі Adele, Sia, Whitney Houston і іншыя.
Цалкам матэрыял:




Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






