Беларуская музыка і актрыса Дар’я Новік працягвае развіваць уласную школу Dara Vocal School.

“Выкладаннем я займаюся даўно, мне гэта насамрэч цікава. А зараз вучняў стала так шмат, што я зразумела: час дэлегаваць”, – распавяла нашаму радыё творца:
-Зараз у наш склад, акрамя мяне, уваходзіць яшчэ чатыры чалавекі. Гэта настаўніца белага спеву Вікторыя. Яна ў мяне вядзе групу па белым спеве. Паўліна – яна вядзе групу больш прафесійную. Вольга Бураўлёва будзе весці дзіцячыя групы, але ўжо з верасня. І яшчэ Аляксандр Волкаў, які з верасня таксама са мной разам будзе весці групу па напісанні музыкі ў праграме.
Дар’я адзначае, што ў школе гэтак жа займаюцца і дзеці палітвязняў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя