
20 сакавіка 1896 года ў Смаргоні нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменнік міжваеннага часу, старшыня сусветнага габрэйскага ПЭН-клуба, “зорка літаратуры ідыш”. Творы Кульбака вылучаліся пошукам новых формаў, выразным уплывам заходне-еўрапейскай літаратуры і філасофіі.
У канцы 1920-х Мойшэ Кульбак вярнуўся з Вільні ў Менск, ашуканы савецкай прапагандай. У 1937 годзе яго арыштавалі і асудзілі як чальца контр-рэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай групоўкі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. 29 кастрычніка 1937 года Мойшэ Кульбак быў расстраляны разам з сотняй беларускіх навукоўцаў, паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў. Яму быў 41 год.






