BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дом беларускай дыяспары Кракава адзначае год свайго існавання

Скрыншот з відэа / https://www.instagram.com/prastora.krk

Год — такі юбілей святкуе беларуская Прастора — Дом беларускай дыяспары Кракава. За гэты час адбылося каля 800 мерапрыемстваў, агульная колькасць наведвальнікаў — прыкладна ад 7 да 8 тысяч чалавек, — распавяла ідэйная стваральніца і адказная за развіццё Прасторы Кацярына Дошчанка:

Хочацца адразу падзяліцца тым, што мы адзначаем Дзень народзінаў нашай прасторы. Год таму мы пераехалі ў новае памяшканне, якое знаходзіцца ў самым цэнтры Кракава. Запланаваны вельмі насычаны графік розных імпрэзаў у дзвюх нашых залах: канцэрт, святочны торт, віншаванні, абдымкі. Гэта будзе цудоўная магчымасць раздзяліць гэтую радасць разам з усёй супольнасцю.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Прастора аб’ядноўвае беларусаў і беларусак Кракава. Гэта месца, дзе дзясяткі ініцыятыў развіваюцца і ўзмацняюць супольнасць у горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя