У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускага мастака Антона Радзівонава “Доўгае падарожжа”. Падзея прысвечаная эміграцыі і яе ўплыву на творчасць.

Распавядае творца:
– Большасць прац прысвечана падарожжу. Гэта такая сувязь з эміграцыяй, напэўна, тое, што мы думалі ўсе, што мы тут на год, на паўтара, на два. А так відавочна, што гэта ўжо надоўга зацягваецца. І тут шмат хто ўжо ўладкаваўся, у кагосьці не атрымліваецца, але я, напрыклад, сябе адчуваю такім рома-беларусам, цыганам. У мяне няма сталага жытла, я здымаю, але гэта мая плата за тую свабоду, якой я магу тут карыстацца. Непасрэдна ў Польшчы магу маляваць, магу казаць.
Вернісаж адбудзецца 13 чэрвеня ў 19:00. Выстава працягнецца да канца месяца.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com






