Выставай графікі Лешка Дэнброўскага беластоцкая мастацкая галерэя «Маршанд» завяршыла зімовы выставачны перыяд.

На адкрыццё экспазіцыя вечарам 20 лютага сабралася некалькі дзясяткаў калегаў мастака і аматараў выяўленчага мастацтва.
На выставе мастак паказаў выключна свае чорна-белыя працы, выкананыя вуглем.
– Вуглем я пачаў маляваць недзе 10 гадоў таму. І доўгі час гэта была хіба што адзіная мастацкая тэхніка, якую я выкарыстоўваў і дасягнуў значнага ўзровеню. Затым былі і алейныя працы, ужо каляровыя. Але файна вярнуцца да сваіх каранёў і зноў паказаць гэтага майго фотарэалізму.
Лешек Дэнброўскі нарадзіўся ў 1976 годзе. У 2023 годзе далучыўся да мастацкай групы, якая аб’яднаная вакол галерэі «Маршанд». Гэта ўжо другая яго персанальная выстава.
Цалкам матэрыял:









Беларукае Радыё Рацыя






